Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

Учора ў міліцыю Горацкага раёна звярнуўся ўладальнік прыватнай дваровай гаспадаркі з заявай аб спробе ўгону трактара, які быў знойдзены непадалёку з перакуленым прычэпам.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што да ўгону датычны 17-гадовы жыхар Горацкага раёна. Будучы ў нецвярозым стане, малады чалавек убачыў трактар ​​з пакінутым у замку ключом запальвання. «Падлетак вырашыў скарыстацца з выпадку і з’ездзіць у суседні населены пункт да свайго сябра. Але далёка з’ехаць ён не змог: не справіўся з кіраваннем, з-за чаго перакуліўся прычэп», — адзначылі ва УУС.

Пасля аварыі хлопец спалохаўся і кінуў трактар, а сам уцёк з месца здарэння. 

Трактар ​​і прычэп вернутыя ўладальніку, а па факце ўгону ўзбуджаная крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0