Школа разлічаная на 1056 навучэнцаў. Большасць заяў пададзена ў пачатковую школу: фармуецца 12 першых класаў, 5 — другіх класаў, па 4 — трэціх і чацвёртых класаў, паведамляе Мінгарвыканкам.
У новай школе будзе басейн, актавая зала на 280 пасадачных месцаў, артыстычная і касцюмерная, спартыўная і трэнажорная залы.
Варта зазначыць, што «Мінск-Свет» становіцца адным з самых густанаселеных раёнаў Мінска. За некалькі гадоў тут пабудаваныя дзясяткі шматпавярховікаў на невялікай плошчы.





