На 2 жніўня мясцовыя ўлады анансавалі правядзенне сустрэчы ў райвыканкаме ў рамках грамадскіх абмеркаванняў. Аднак ні 2, ні 3 жніўня ніякай афіцыйнай інфармацыі пра вынікі сустрэчы не з'явілася. 

Напярэдадні прадстаўнік Тураўскай епархіі іерэй Аляксандр Бушлякоў заявіў мясцоваму ТБ, што тэрыторыя, выдзеленая пад будаўніцтва храма, не адносіцца да парка «Маладзёжны», і, як запэўніў святар, «ніводнае дрэва парку не пацярпіць». А таксама гарантаваў, што гараджане па-ранейшаму змогуць займацца спортам у парку. Больш за тое, святар паведаміў, што пры храме будзе створаны «моладзевы ваенна-патрыятычны клуб», дзе змогуць займацца дзеці.

Тым часам у сеціве з'явіліся фота праекта царквы. Гараджане пакінулі свае каментарыі пад паведамленнем у пабліку прыхода:

«Ён нават не прыгожы. Вы што, здзекуецеся?»

«У той час, калі «блістаў» Неўскі — васал Залатой Арды, на землях, дзе вы сабраліся будаваць у гонар яго храм, татары былі толькі набегамі, ім тут бой давалі. І землі гэтыя былі ў складзе ВКЛ, з якім «святы» быў у «нацягнутых» адносінах. Не трэба навязваць нам чужых «святых герояў». У нас быў Давыд Гарадзенскі, які не менш паспяхова змагаўся з крыжакамі».

«Чаму ўлічваецца меркаванне і просьба невялікай часткі людзей, якой патрэбны храм, а не ўлічваецца меркаванне вялікага мноства людзей, якія падпісалі петыцыю, і наогул супраць гэтай будоўлі?»

Раней са спасылкай на начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мазырскага райвыканкама Аляксандра Ражка мясцовае ТБ заяўляла, што па выніках грамадскага абмеркавання «заказчыку будуць прапанаваныя іншыя пляцоўкі для будаўніцтва храма».

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7