«Па-першае, гэта пачэсны статус для канала. Трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае, што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы.

Па-другое, гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтую праграму трафік павышаецца на 15-20%», — напісаў Будкін.

На гэтым канале можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам, праграму «Вясёлы садок», коміксы ад часопіса «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0