Аляксандр Паплаўскі

Аляксандр Паплаўскі

Лаўрэатам конкурсу NASA стаў былы старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай фізікі і астраноміі фізічнага факультэта БДУ Аляксандр Паплаўскі. 

Рашэнне Паплаўскага, якое дапамагае касмічнаму агенцтву ЗША прагназаваць распаўсюджванне сейсмічных з'яў, названае адным з найлепшых. Яно заснаванае на некалькіх алгарытмах машыннага навучання і дазваляе даволі дакладна прагназаваць сейсмічныя змены. Прыз вучонага склаў 15 тысяч долараў.

Конкурс Shock Propagation Prediction Challenge ад NASA накіраваны на пошук рашэнняў па прагназаванні распаўсюджвання сейсмічнай актыўнасці праз спадарожнікі. Канкурсантам з усяго свету было дадзена чатыры месяцы на завяршэнне работ. Усяго было пададзена 49 заявак. Першае месца заняла каманда навукоўцаў з Венгрыі. Другое месца ў Аляксандра Паплаўскага.

У артыкуле польскага выдання Аляксандра Паплаўскага называюць жыхаром Кракава. Аднак яшчэ некалькі гадоў таму ён быў старшым выкладчыкам кафедры тэарэтычнай фізікі і астраноміі фізічнага факультэта БДУ, а таксама выкладчыкам астраноміі Ліцэя БДУ. У 2013 годзе ён першым у Беларусі абараніў дысертацыю па астрафізіцы і зорнай астраноміі, паведамляе сайт Thinktanks.by. 

Пасля Паплаўскі пераехаў у Польшчу, а чатыры гады таму ўзначаліў кракаўскі філіял кампаніі, якая распрацоўвае праграмныя рашэнні з дапамогай штучнага інтэлекту.

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0