Продажы ў Расіі праз інтэрнэт-краму спыніў кітайскі Huawei
Вядомы кітайскі вытворца камп'ютарнай тэхнікі і смартфонаў Huawei з 1 жніўня спыніў продажы ў сваёй інтэрнэт-краме Huawei VMALL і аднайменнай мабільнай праграме. Пра гэта са спасылкай на афіцыйную абвестку кампаніі паведаміў «Інтэрфакс».
У кампаніі запэўнілі, што забяспечаць гарантыйны рамонт ужо набытай тэхнікі.
Huawei — найбуйнейшы пастаўшчык электроннай тэхнікі ў Расію. У сакавіку ён спыніў наём расійскіх супрацоўнікаў і пастаўкі тавару афлайн, баючыся ў дачыненні да сябе другасных санкцый з боку краін Захаду.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ