Стала вядома, што генерала Уладзіміра Арчакова, намесніка сакратара Рады Бяспекі, знялі з пасады — адпаведнае рашэнне апублікавана сёння ноччу на pravo.by. 

Генерал-маёр Арчакоў — заўважная фігура. У Радзе бяспекі ён служыў з 2014 года, да таго — узначальваў КДБ па Віцебскай вобласці. 

Родам з Екацярынбурга, гэты спецслужбіст бескампрамісна змагаўся не толькі з людзьмі іншых палітычных поглядаў, але і з гісторыяй Беларусі. 

Чытайце таксама: Гісторыкі называюць здрадай Беларусі тое, што пішацца пра гістарычную памяць пад кіраўніцтвам Арчакова

Ëн публічна намякаў на перспектыву смерцяў палітычных дзеячаў эміграцыі ў аўтакатастрофах, даваў рэкамендацыі для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы душыцелям з душыцеляў. Але яго знялі. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» лічаць, што апошнія два гады генерал «адбываў нумар», бо не з рукі было выганяць заслужанага для сістэмы чалавека да генеральскай пенсіі — Арчакоў нарадзіўся ў 1967 годзе. Сёлета яму споўнілася 55 год — узрост для генерала, пасля якога далейшы кантракт працягваецца толькі ўказам Лукашэнкі. 

Арчакову кантракт працягнуць маглі, але не працягнулі.

Фота: прэс-службы ДПК

Людзі з сілавых структур адной з прычын называюць правал «Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі», якую распрацоўваў Арчакоў.

На прэзентацыі сваёй канцэпцыі генерал казаў наступнае: «Для Беларусі важна абараняць сферу сэнсаў, таму мы прытрымліваемся менавіта такой мадэлі. У канцэпцыі вылучаны тры кірункі ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі: сфера сэнсаў, абарона інфармсетак і абарона інфармрэсурсаў», — цытавала Арчакова БелТА. 

Сам Арчакоў напісаў сакрэтную дысертацыю (ёсць від навуковых работ з грыфам сакрэтнасці) па тэме «Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі». За гэта ён атрымаў навуковае званне. 

«У Радзе бяспекі з «канцэпцыяй інфармацыйнай бяспекі» насіліся як з пісанай торбай: патрацілі гады, процьму сродкаў, прыцягнулі сотні «экспертаў», з помпай прэзентавалі дзясяткі старонак выніковага тэксту, а што аказалася? — кажа назіральнік. — А аказалася, што ў «сферы сэнсаў» пара пацаноў з Варшавы (маецца на ўвазе рэдактары «Нехта» — НН) выкачалі ў лужыне і генералаў Рады бяспекі, і «майстроў слова» з Макаёнка і Камуністычнай. А адносна «абароны рэсурсаў» — праціўнікі дыктатуры скралі амаль усе базы даных, якія толькі ёсць. І перадалі Байполу», — дадаў чалавек, знаёмы з генералам.

Ёсць і другі аспект, мяркуюць назіральнікі. Паводле словаў калег, у сістэме ў цэлым узяты курс на звальненне ўсіх ідэолагаў, якія, на думку Аляксандра Лукашэнкі, «правалілі 2020 год»: звольненыя ідэолагі Адміністрацыі прэзідэнта, ідэолагі выканкамаў. Цяпер прыйшла чарга генералаў Рады бяспекі. 

«Нашай Ніве» стаў вядомы і паказальны факт. Родныя генерала не падтрымлівалі таго, што ён рабіў, і падчас падзей 2020—2022 гадоў былі на баку беларускага народа. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
[email protected] / Адказаць
05.08.2022
Сейчас нынче у корыта одни холуи. А что касается идеологов, то не может быть идеологии как профессии, потому что люди с определённым мировоззрением должны свято верить в идеалы и принципы, нести эти идеи в массы. А у нас что? Недоумки, по протекции получившие должности и работающие там ради квартирки и зарплаты. А идеология одна: лизать жопу начальству и прославлять роль личности президента. Я не шучу, так как в свое время именно такие критерии ставились в БГУ.
0
Салампапалам / Адказаць
05.08.2022
Звольнілі яго таму, что нквдшнафашысцкая сістэма ўлады з пачатку 20 стагоддзя нічога новага прыдумаць не ў стане. Гэтага звольніць, таго забіць, трэцяга саслаць, чацвёртага ў шпіёны запісаць. Гэта вам не айфоны-плафоны распрацоўваць. Век інтэрнэта яшчэ намыліць пысы аматарам забіваць і гвалціць людзей. Хто гэтага не разумее, той і атрымае.
0
сэм / Адказаць
05.08.2022
Хто падсунуў Лукашэнку гэтых недацёп з Расеі?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру