Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Пракуратура Любліна высветліла, што 1 сакавіка Яўген Б. прыехаў з Беларусі ў Казлоўку Любартаўскага павета, дзе спыніўся ў адной з кватэр, каб адбыць каранцін перад пачаткам працы. Там ён пазнаёміўся з Максімам В., з якім яны разам выпівалі.

Яўген Б. пасля застолля ўжо збіраўся класціся спаць, калі 34-гадовы мужчына накінуўся на яго ззаду, схапіў адной рукой, а другой нанёс некалькі ўдараў нажом у грудзі і правае плячо.

Беларусу ўдалося ўцячы, ён выбег з будынка і спыніў на вуліцы машыны, вадзіцелі якіх выклікалі хуткую дапамогу і паліцыю.

У той жа дзень супрацоўнікі паліцыі, якія патрулявалі тэрыторыю, затрымалі Максіма В., падчас агляду ў яго знайшлі рэчы параненага. Падазраванага затрымалі.

Паводле пракуратуры, на допыце Максім В. адразу прызнаў, што махаў нажом у бок пацярпелага, але патлумачыў, што не хацеў наносіць яму нажавыя ўдары. Ён сцвярджаў, што спрачаўся з Яўгенам Б. пра вайну ва Украіне, бо пацярпелы бок нібыта адмаўляў, што расійскія войскі нападаюць на Украіну і з Беларусі. З іншага боку, беларус сцвярджае, што не ведае, якімі матывамі кіраваўся ўкраінец.

Любартаўская раённая пракуратура абвінавачвае Максіма В. у замаху на забойства, прычыненні шкоды здароўю, крадзяжы і стварэнні Яўгену Б. непасрэднай небяспекі для жыцця або цяжкага пашкоджання здароўя. Максім В. раней быў судзімы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Клас
4
Панылы сорам
18
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
37