Дэлаверская чайка. Фота Аляксея Лявашкіна з Ніжняга Ноўгарада

Гэта паўночнаамерыканскі від, прадстаўнікі якога ў апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятаюць у Еўропу. У сакавіку пралёт абсталяванай перадатчыкам чайкі, якой далі імя Кайзерка, прайшоў і праз Беларусь. Тады дэлаверская чайка ляцела на ўсход на новае месца гнездавання.

Дакладна вядома, што яна разам са сваім партнёрам гнездавалася пад Ніжнім Ноўгарадам і вывела нашчадкаў сярод гнездавой калоніі шызых чаек. А на шляху зваротнай міграцыі на зімоўку ў Заходнюю Еўропу чайка пралятала Беларусь (трэцяя рэгістрацыя) і ўпершыню перасекла тэрыторыю Бярэзінскага запаведніка.

Калі Беларуская арніта-фаўністычная камісія (БАФК), без рашэння якой назіранні за новымі і многімі рэдкімі для краіны відамі не маюць навуковай сілы, ухваліць рэгістрацыю дэлаверскай чайкі, то гэты від папоўніць спіс птушак Беларусі ў цэлым і Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў прыватнасці.

label.reaction.like
20
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
5
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Жах / Адказаць
05.08.2022
Ат, няхай лятуць сваëй дарогай! Бо яны дужа гарлапанiстыя.
0
адкуль у цябе такія блізка пасаджаныя вочы? я не давяраю ім / Адказаць
05.08.2022
Жвір, вы не маеце права нічога прыказваць нашым птушкам.
бо вы сам першы перш за ўсё пры першай жа магчымасці зляцелі адсюль так, каб больш сюды не вяртацца. гэта быў цалкам ваш выбар

вы даўно-даўно не жывяце тут. не адчуваеце ні нашай мовы, ні зямлі, ні людзей
1
Искусствовед и ценитель прекрасного / Адказаць
05.08.2022
адкуль у цябе такія блізка пасаджаныя вочы? я не давяраю ім, /-→ Хлусьня. I пра вочы хлусьня. :) У Жвiра прыгожыя, цудоуныя, чароуныя вочы. Не, ну, Вашыя, канечне ж, таксама не трэцяга гатунку, але вочы Сьььвятланы мне падабаюцца больш, яны прыгажэйшыя... :)
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру