Праўладныя каналы паведамляюць, што 60-гадовы мужчына, які працаваў HR у IBA-Gomel, затрыманы паводле арт. 361-4 КК («садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці») за фота і відэа вайсковай тэхнікі, дасланае «экстрэмісцкім каналам».

Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў розных частках ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандр Іваноў затрымліваўся на пратэстах пасля выбараў 2020 года, быў адміністратыўна арыштаваны на 14 сутак. Таксама прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2