Фота: ютуб-канал Валерыя Цапкалы

Фота: ютуб-канал Валерыя Цапкалы

«У нас адсутнічае давер да штаба Ціханоўскай. Адсутнічае ён з той простай прычыны, што рашэнні непразрыстыя, ініцыятывы, з якімі мы выходзілі, ніколі не былі падтрыманыя, звароты да розных урадаў у адносінах эфектыўнасці выкарыстання сродкаў, якія выдаткоўваюцца, таксама не былі падтрыманы — ні Латушкам, ні штабам Ціханоўскай. І, канечне, цяпер, калі мы бачым нейкія мільённыя сродкі, якія праварочваюцца на рахунках бліжэйшых дарадцаў Ціханоўскай, няма даверу і ў адносінах да тых рашэнняў, якія будуць прымацца», — патлумачыў Цапкала.

Ён дадаў, што яму не падабаецца фармат мерапрыемства. «Сімбіёз Усебеларускага народнага сходу», — ахарактарызаваў ён. Пры гэтым сказаў, што фармат скапіраваны з іхняга форуму.

На канферэнцыі ў Вільні, якая пройдзе 8-9 жніўня, будзе Вераніка Цапкала, каб задаць пытанні Ціханоўскай.

«Ён не бацька, а яна нам не мамка», — дапісаў палітык у сваім пасце.

Клас
21
Панылы сорам
185
Ха-ха
24
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
17