Жыхара Маладзечна асудзілі на паўтара гады калоніі за каментар па «справе Зельцэра»
Мінскі абласны суд вынес яшчэ адзін прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы за каментары па «справе Зельцара» (ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса). Судзілі жыхара Маладэчна Валерыя Кліменчанку, піша «Вясна».
Па матэрыялах абвінавачання, Валерый Кліменчанка 29 верасня 2021 года размясціў у інстаграме выказванні пабуджальнага характару, якія заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржслужачых і прадстаўнікоў улады.
У выніку суддзя Вікторыя Паляшчук прысудзіла Кліменчанку 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ