Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Выданне newsru.co.il паведамляе, што ізраільская авіяцыя нанесла серыю ўдараў па цэлях у сектары Газа. У прыватнасці, удар быў нанесены па жылым доме, у якім, імаверна, размяшчаўся штаб аднаго з лідараў баевікоў «Ісламскага джыхаду» Тайсіра Джабары. Паведамляецца, што ён нібыта загінуў, бо ізраільская ракета прыляцела проста ў дом.

Прадстаўнікі «Ісламскага джыхаду» паабяцалі біць у адказ па цэнтры Тэль-Авіва.

Паводле Reuters, Міністэрства аховы здароўя Газы сцвярджае, што ў выніку авіяўдараў загінулі 7 чалавек (імаверна, з улікам лідара баевікоў), каля 40 атрымалі раненні.

Міністр абароны Ізраіля выдаў загад аб прызыве да 25 000 рэзервістаў «для аператыўных мэтаў».

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1