У суботу будзе спякотна, да +32
У суботу, 6 жніўня, тэмпература паветра ўначы складзе ад +17 да +20 градусаў, удзень — ад +25 да +32 (у Мінску — да +30), прагназуе Белгідрамет.
Удзень у суботу таксама чакаюцца ападкі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях (у тым ліку і ў Мінску). Магчымыя навальніцы.
А вось у нядзелю ўжо стане больш прахалодна, удзень прагназуецца ад +17 да +23 градусаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
ну ўжо не 33, што сёння
і тое добра ўжо