Па даных крыніцы выдання, калона ваенных грузавікоў прыбыла на тэрыторыю АЭС 2 жніўня. Грузавікі спыніліся паміж першым і другім энергаблокамі і праз некаторы час частка калоны па адной машыне пачала заязджаць на тэрыторыю машыннай залы першага энергаблока праз грузавыя вароты. Па даных гэтай крыніцы, машынная зала была замініраваная.

Паводле паказанняў іншай крыніцы, на тэрыторыі станцыі знаходзяцца каля 500 расійскіх салдат і ваенная тэхніка, у тым ліку БТРы, зенітныя ўстаноўкі і тэхніка для радыехімічнай выведкі, а тэрыторыя вакол станцыі замініраваная расійскімі войскамі. Па даных крыніцы, паблізу вёскі Вадзяное, найбліжэйшай да АЭС, знаходзяцца батарэі «Градаў», а міны і боекамплект расійскія салдаты захоўваюць у непасрэднай блізкасці да энергаблока, пад эстакадамі, прычым частка боекамплекта нават усярэдзіне энергаблока. Ці быў энергаблок замініраваны або яго проста выкарыстоўваюць для захоўвання выбухоўкі, невядома.

Па даных крыніцы, захопам станцыі кіраваў генерал-маёр Аляксей Дамброўскі, пасля чаго камандаванне перадалі генерал-маёру войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ Валерыю Васільеву.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17