Сцвярджаецца, што новага кухара напярэдадні перад верагодным атручваннем прывяла пакаёўка, якая працуе ў доме Сальда. Праз паўгадзіны пасля таго, як кіраўнік калабарацыянісцкай адміністрацыі паеў, у яго пачалося памутненне розуму, потым сталі дранцвець пальцы. Яшчэ праз пару гадзін ён страціў прытомнасць.

Чым менавіта быў атручаны калабарант, пакуль невядома — вынікі аналізаў стануць вядомыя пазней.

Зрэшты, ягоны галоўны паплечнік Кірыл Стрэмавусаў увогуле пакуль адмаўляе тое, што шэфа атруцілі. У яго, маўляў, проста вялікая стомленасць ад напружанай працы і пастаянных нерваў.

Чытайце таксама:

Галоўны херсонскі калабарант цяжка захварэў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?