Дым у небе над Вінніцай. Скрыншот з відэа
Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расійскія войскі ўвечары ў нядзелю нанеслі ракетныя ўдары па вайсковых аб'ектах у Вінніцкай вобласці:
«Увечары 7 жніўня рашысты «павіншавалі» Паветраныя сілы з прафесійным святам. На жаль, маем прылёты некалькіх ракет па вайсковых аб'ектах у Вінніцкай вобласці. Ёсць пацярпелыя».
Паветраная трывога ў Вінніцкай вобласці доўжылася тры гадзіны: з 19:45 да 22:44.
Серыя выбухаў прагучала і ў Харкаве. Мэр горада Ігар Церахаў спачатку заяўляў, што ў горадзе «вельмі гучна», пазней стала вядома пра «прылёт» па інфраструктурным аб'екце. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль не было.





