Фота: «Спутнік»

«З-за таго, што я дрэнна зрабіў сваю справу, чацвёра маіх сяброў трапілі за краты, і я хацеў бы папрасіць у іх прабачэння», — сказаў ён.

Ён заявіў суду, што прызнае віну ўсіх пунктах прад'яўленага абвінавачання.

На пытанне пракурора аб тым, ці прызнае ён сябе арганізатарам змовы, Зянковіч адказаў: «Не аспрэчваю».

Даючы паказанні па сутнасці прад'яўленага абвінавачвання, Зянковіч таксама звярнуў увагі суда на заканадаўства ЗША. Паводле яго слоў, усе відэа, якія ёсць у матэрыялах справы, ствараліся на тэрыторыі ЗША, а ў заканадаўстве гэтай краіны няма пакарання за стварэнне такога відэа.

Раней стала вядома, што Зянковіч заключыў здзелку са следствам. Такім чынам ён стаў адзіным з абвінавачаных, якія пайшлі на такую здзелку.

Да гэтага аб прызнанні віны заявілі Аляксандр Фядута, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук па сваіх пунктах абвінавачвання. Лідар БНФ Рыгор Кастусёў не пагадзіўся з абвінавачваннем ні па адным пункце.

Суд па справе «дзяржперавароту» пачаўся 29 ліпеня.

Чытайце таксама:

«Справа змоўшчыкаў»: падрабязнасці сустрэчы Зянковіча і «сілавіка» ў рэстаране

Фядута худы, Кастусёў моцна хворы, а Зянковіч змрочны. З'явіліся першыя відэа і фота з суда

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Мангол / Адказаць
08.08.2022
Героев уж нет. Осуждать не нужно. Жизнь важнее личная. Ну, собственно, нормально это. Когда все силят жопами на кухнях, то нужно спасать свою жизнь. А лухунта пусть кайфует. Они захватили власть, предприятия, наняли и вооружили злобную бедноту. Классика.
0
Цырк i акторы / Адказаць
08.08.2022
Дык што, атрымлiваецца, што ён прызнаў i нейкую "ролю" там ЗША "ў арганiзацыi дзяржпераварота", пра што трызнела МЗС расейкi захарава? Усе становiцца на свае месцы. Як i зразумелай роля Зянковiча.
0
Лідкін боршч / Адказаць
08.08.2022
Цырк i акторы, мяркуеце, расстраляюць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру