Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка паведаміў, што з сённяшняга дня дзеці з 5-гадовага ўзросту могуць праходзіць вакцынацыю кітайскім прэпаратам Vero Cell.
Раней прышчаплялі з 12 гадоў.
Ён растлумачыў, што праведзеныя ў Кітаі клінічныя выпрабаванні даказалі бяспеку вакцыны для цяжарных і дзяцей з трох гадоў, але ў Беларусі вырашылі павысіць планку мінімальнага ўзросту.
Тарасенка нагадаў, што па прагнозах Міністэрства аховы здароўя новую хвалю каранавіруса чакаюць у верасні.
«Спадзяемся, што новая хваля будзе не такой інтэнсіўнай, як папярэднія. А захворванне будзе працякаць пераважна ў лёгкай форме і лячэнне спатрэбіцца толькі амбулаторнае», — дадаў Тарасенка.





