Фота: БелТА
Як паведамляецца, Аўтуховіч спыніў сухую галадоўку 1 жніўня. Пры гэтым медыкі адзначылі, што не могуць назваць гэта галадоўкай, бо нібыта Мікалай прымаў за гэты перыяд «нейкую колькасць вады і вугляводаў» — пра гэта сведчаць даследаванні аналізаў.
Сам жа Мікалай заявіў, што не згодны з заявай медыкаў і распавёў пра іншае:
«27 ліпеня быў узяты аналіз, які праз чатыры дні паказаў, што арганізм цалкам абязводжаны, раскладаюцца тканкі нырак. Маё здароўе цалкам падарвана».
Таксама Аўтуховіч заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з пратаколамі тых пасяджэнняў, на якіх ён адсутнічаў. Суд задаволіў хадайніцтва.





