Пракоп'еў працягнуў:

«У беларусаў быў шанец у 2020 годзе. Назапашаная прага жыцця, прага пераменаў, наша падушанае еўрапейства выплюхнула вонкі, і праціўнік быў разгублены. Тыдні два ў нас было, каб знесці калгасную хунту і сесці за стол перамоваў з разгубленай Масквой. Мы ўпусцілі гэты шанец: таму што любаваліся народным пад'ёмам, так і не дадумаўшыся зрабіць рэзервовы камандны пункт.

Час сышоў, добрых сцэнарыяў не засталося. Цяпер толькі вайна, толькі хардкор».

Пракоп’еў спадзяецца на вызваленне Беларусі ўкраінскай арміяй.

«Загартаваная ў баях армія Украіны нават не заўважыць арміі Лукашэнкі. Мінск будзе ўзяты за тры дні — як Пуцін марыў пра Кіеў», — так малюе карціну магчымай будучыні Вадзім Пракоп'еў.

Але, на ягоную думку, так здарыцца толькі тады, калі Украіна будзе бачыць у беларускай апазіцыі сілу і лютае жаданне перамагчы. Пакуль, на думку Пракоп'ева, Кіеў такога не бачыць.

Вадзім Пракоп'еў настойвае, што трэба стварыць альтэрнатыўныя органы ўлады, і гэта мусіць быць урад, а не набор ініцыятыў і суполак.

«У складзе гэтага ўрада павінна быць грамадзянская і ваенная частка, і ўсе неабходныя атрыбуты падобнай арганізацыі, уключаючы МЗС, дэпартамент фінансаў, падліковую палату, службу ўласнай бяспекі».

У падначаленні ў гэтага ўрада мусяць быць узброеныя сілы і «свой маленькі «Масад», лічыць Пракоп'еў.

«Кіраўніку такога ўрада трэба будзе прымаць непапулярныя рашэнні, магчыма, падымаць народ на паўстанні». І задае пытанне Ціханоўскай: вы гатовыя быць такім кіраўніком?

Ëн прапануе Ціханоўскай ужо заўтра «прыняць прысягу, паклаўшы руку на Канстытуцыю».

«Калі ваш адказ «не», мы вас зразумеем і не асудзім, але папросім вас перадаць частку паўнамоцтваў прэм'ер-міністру. Усё астатняе — дурасць і панты», — кажа Пракоп'еў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Попейо / Адказаць
08.08.2022
Все остальное — глупость и понты», — говорит Прокопьев.

Странно, что Прокопьев находит время и силы обвинять Тихановскую, но внезапно становится лояльным и нежным в адрес Секты Карач. Это на него так флюиды этой тетки влияют или иные интересы?
8
ром / Адказаць
08.08.2022
Оо только не украинцы.. зачем с ними дела вообще иметь!! Достойных там нет .Дело Беларуси - дело белорусов!
0
Ын / Адказаць
08.08.2022
Остап Ибрагимович как обычно предложил Нью-Васюки... и поделиться полномочиями. Почему-то забыл объяснить, что он такого сделал, чтобы доказать, что с него толку больше, чем с козла молока.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру