Яўген Баліцкі

Мяркуючы па словах іншага прадстаўніка акупацыйнай улады, пытанне ўжо вырашана.

«Запарожская зямля назаўжды сыходзіць са складу Украіны. Запарожская вобласць узяла курс на ўз'яднанне з Расіяй і зваротнага шляху не будзе», — казаў раней Уладзімір Рогаў, які мае ў гэтай адміністрацыі пазіцыю галоўнага члена савета.

Падрыхтоўка да рэферэндуму даўно ідзе на акупаванай расійскімі войскамі часткі вобласці, у якую не ўваходзіць абласны цэнтр — горад Запарожжа.

23 ліпеня там пачалі фармаваць выбарчую камісію для правядзення гэтага рэферэндуму. Для гэтага акупацыйныя ўлады збіраюцца папрасіць дапамогі ў Цэнтрвыбаркама РФ.

Сам рэферэндум павінен прайсці восенню, але канкрэтная дата не называлася.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падобныя рэферэндумы будуць азначаць канец любых перамоваў з Расіяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
08.08.2022
Вось жывуць такія агідныя людзі сярод насельніцтва. Захацеў расейцам стаць? Бяры валізу, ідзі на вакзал ды з'язджай у Расею. Здраднік, а па законе ваеннага часу - куля ў патыліцу.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
10.08.2022
Зато красивый, и жанаты. Все, как нада.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру