Скрыншот з відэа сілавікоў. На ім Вадзім зачытвае ўрыўкі са свайго дзённіка.

Скрыншот з відэа сілавікоў. На ім Вадзім зачытвае ўрыўкі са свайго дзённіка.

У апісанні пад відэа сілавікі цынічна паведамляюць: «Безадказнае патуранне да дабра не давяло, дачка збегла за мяжу, а бацька павінен адказаць перад законам. Кажуць, што дзеці не адказваюць за бацькоў, але вось прынцып наадварот ужо працуе».

У тым жа відэа Вадзім Болбас кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах-2020 разам з дачкой, а таксама вёў пра гэта дзённік. На фотаздымку з дзённіка мужчыны можна прачытаць апісанне лозунгаў, якія выкрыквалі пратэстоўцы. Напрыклад, «Света — наш герой, Саня, ты — ацтой» і «Пайшоў прэч, ты і твой АМАП».

Пакуль вядома, што мужчыну асудзілі на 13 сутак. Таксама была разгромленая кватэра, дзе пражываў Вадзім.

Наступствы так званага ператрусу

Наступствы так званага ператрусу

«Гёбельс таксама рабіў стаўку на гвалт». Чаму лукашэнкаўцы з такой асалодай грамяць кватэры беларусаў

Аліна Болбас, фота з сацсетак.

Аліна Болбас, фота з сацсетак.

Аліна Болбас — былая актывістка Задзіночання беларускіх студэнтаў, журналістка. Цяпер яна вучыцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
49