Амбасада Украіны ў Мінску, 27 лютага

«Вясне» вядома пра больш як 1 000 затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць вайны і пра 32 крымінальныя справы за антываенныя актыўнасці з 24 лютага 2022 года. Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што гэта могуць быць няпоўныя звесткі, бо ў шматлікіх выпадках суддзі таемна праводзяць закрытыя пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцый без абвяшчэння даты і месцы судовага разгляду.

Праваабаронцы звяртаюць увагу Спецдакладчыка па пытанні аб гвалце ў дачыненні да жанчын, што сярод затрыманых за антываенную пазіцыю шмат жанчын. Вядома прынамсі 278 такіх выпадкаў. Затрыманыя паведамлялі пра здзекі з боку міліцыі і невыносныя ўмовы ўтрымання ў ізалятарах, калі ў камеру засялялі ў тры-чатыры разы больш жанчын, чым разлічана спальных месцаў. У ізалятарах жанчыны спалі на падлозе, не атрымлівалі ежы і пітной вады, гігіенічных сродкаў, іх не вадзілі ў душ і на шпацыры.

Таксама вядома пра шматлікія крымінальныя пераследы ў сувязі з антываеннымі выказваннямі і іншымі спосабамі выказвання салідарнасці з Украінай: за антываенныя і антырасійскія выказванні ў сацсетках, распаўсюд інфармацыі пра перасоўванне расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, спробы перашкодзіць перасоўванню вайсковай тэхнікі на чыгунцы.

У якасці прыкладаў праваабаронцы прывялі справы супраць палітзняволеных Дануты Перадня, асуджанай да 6,5 гадоў калоніі за рэпост тэксту, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне; журналіста Юрыя Ганцарэвіча, асуджанага да 2,5 гадоў калоніі за фота расійскай вайсковай тэхнікі; студэнта Аляксандра Загдая, асуджанага да 2,5 гадоў калоніі за «зліў» звестак пра вайсковыя самалёты, «рэйкавых партызанаў» Дзяніса Дзікуна, Алега Малчанава, Дзмітрыя Равіча, Яўгена Мінкевіча, Дзмітрыя Клімава, Уладзіміра Аўрамцава і іншых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру