Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 5 з 7
09.08.2022 / 16:43
Бел / Łac / Рус

Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 27

Былы камандзір найбольшай дэсантнай брыгады, бацька трох сыноў, адзін з якіх — дзейны афіцэр, а ў мірным жыцці — стваральнік кампаніі з 900 работнікамі, піша Арцём Гарбацэвіч.

Валерый Сахашчык нарадзіўся ў Гошаве Драгічынскага раёна ў 1964 годзе ў сям'і работнікаў калгаса.

Гошава — гэта не Палессе, а такі раён, які некалі называлі Загароддзе. Багатая, урадлівая раўніна. Побач з Гошавам — такія старажытныя, з традыцыямі, мястэчкі і колішнія гарады, як Здзітаў, Хомск, Жабер, Опаль.

Калі Сахашчыку было 7, сям'я перабралася ў Драгічын, дзе ён пайшоў у школу №3, якую скончыў з залатым медалём. У тыя гады медалі ў раённых школах былі рэдкасцю, яны даставаліся толькі тым, хто сапраўды вылучаўся ведамі.

Ніякіх неардынарных падзей з хлопцам у дзяцінстве не здаралася: ён жыў жыццём звычайнага падлетка з простай сям'і, добра вучыўся, і бацькам здавалася, што іх малы зможа зрабіць сабе добрую кар'еру ў якой-небудзь прэстыжнай сферы. Бацькі хацелі, каб ён паступаў у Маскву, у МГУ. 

Але выйшла іначай. Вялікі ўплыў на лёс юнага Сахашчыка аказалі савецкія фільмы пра дэсантнікаў, ён натхніўся ваеннай рамантыкай і захацеў быць афіцэрам. 

«Сімпатычныя мне гістарычныя фігуры — стваральнік і шматгадовы кіраўнік савецкіх дэсантных войскаў Маргелаў, а таксама Ягайла. Ягайла павярнуў ход гісторыі ў нашых краях. У цэлым я фанат сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага. Усё жыццё купляю і чытаю кнігі. І не толькі па гісторыі», — кажа Сахашчык. 

Найлепшае дэсантнае вучылішча ў СССР, як лічылася, было ў Разані. Але яго туды не ўзялі — не прайшоў па росце, бо дарос да сваіх цяперашніх 176 толькі курсантам, а на момант сканчэння школы недацягваў да патрэбных 170.

Таму хлопец у пагоні за марай пайшоў у абыход — паступіў у Маскоўскае агульнавайсковае вучылішча з разлікам, каб адвучыцца там, а потым усё адно пайсці служыць у дэсант. 

Маскоўская агульнавайсковая вучэльня таксама лічылася элітнай — да 1939 года яе корпусы ўвогуле стаялі ў Крамлі.

«Там была добрая база, якасная школа, выдатны склад выкладчыкаў. Вучыцца было няпроста, але якасць падрыхтоўкі я ацаніў на зборах лейтэнантаў ужо пасля выпуску, калі ўбачыў, што мой ўзровень значна адрозніваецца ад выпускнікоў іншых вайсковых універсітэтаў», — сказаў журналісту «Нашай Нівы» Сахашчык у кулуарах. 

Пасля заканчэння лейтэнант Сахашчык трапіў служыць, як і хацеў, у дэсантную брыгаду. З 1985-га тры гады служыў у Забайкальскай вайсковай акрузе, потым — у Германіі.

З вывадам савецкіх войскаў трапіў на радзіму, у Брэсцкую дэсантную брыгаду. І служыў там з 1992 па верасень 2002. Апошнія чатыры гады — кіраваў. 

Сахашчык — стваральнік сістэмы ацэнкі дэсантнікаў «Чорны арол». Гэта, калі груба, аналаг крапавага бярэта ў спецназе. 

«Наша Ніва» гаварыла з афіцэрамі, яны лічаць, што Сахашчыка з войска, фактычна, «сышлі», што ён не рэалізаваў свой патэнцыял. 

Сахашчыка выжыў з арміі тагачасны начальнік генеральнага штаба Гурулёў. Сам Сахашчык не любіць расказваць падрабязнасці гэтай гісторыі і адмовіўся штосьці казаць пра гэта «Нашай Ніве». 

Але дэталі мы ведаем ад іншых суразмоўцаў у войсках. 

У тыя часы паскоранымі тэмпамі адбывалася скарачэнне ваенных часцей у Брэсце, якія дасталіся ў спадчыну ад СССР і ў якіх не было патрэбы. Ліквідацыя прадугледжвала і спісанне вялікай колькасці матэрыяльных каштоўнасцях, транспарту, нерухомасці.

Вакол гэтых працэсаў пасвіліся рознага роду хабарнікі і дзялкі. І некаторыя людзі наверсе лічылі, што прынцыповы Сахашчык, кіраўнік цэлай брыгады, самай вялікай, на той момант, дэсантнай адзінкі ў краіне, будзе блытацца пад нагамі і наробіць праблем. 

Яму прапанавалі пайсці служыць у Генштаб, але дэсантнік адмовіўся ад кабінетнай работы і сышоў. 

У выніку на брэсцкую брыгаду паставілі Вадзіма Дзенісенку (на дадзены момант — кіраўнік ССА), які прыйшоў кіраваць дэсантнай брыгадай, ні разу ў жыцці не скакаўшы з парашутам. 

«Армія — зрэз грамадства. Што, ёсць інстытут дзяржавы, дзе ў 2020-м кіраўнікі праявілі характар, грамадзянскую спеласць, гатоўнасць да самаахвяравання? У нас цягам 20 з лішкам год такім чынам адбывалася селекцыя кіруючых кадраў, каб гэтыя паняцці ў іх душах не рэзаніравалі», — сказаў Сахашчык у адказ на філасофскае пытанне, чаму ў 2020-м войска не абараніла выбар народа. 

Пасля войска Сахашчык пайшоў у вытворчасць. 

Тады ў Брэсце адкрываўся «Інкафуд» — брэнд, які цяпер знаёмы многім. У Сахашчыка ўдалося зрабіць там кар'еру — ён пачаў са спецыяліста аддзела маркетынгу і даслужыўся да выканаўчага дырэктара. 

«Сапраўды шмат зрабіў для завода як менеджар, за ім потым многія палявалі, каб перавабіць, але ён сышоў у свой бізнэс», — кажуць былыя калегі. 

На «Інкафудзе» адстаўному падпалкоўніку давялося займацца будаўніцтвам, бо новая вытворчасць расла. Там ён пачаў улаўліваць, як можна зарабляць і самому. Купіў стары заводзік, дзе пачаў вырабляць будматэрыялы.

«Ён шмат куды спрабаваў улезці. І ў Афрыцы нешта спрабаваў будаваць, і ў Эміратах, але найлепш бізнэс пайшоў у Польшчы з яе эканамічным бумам», — кажуць знаёмыя. 

Сябры ягонага сына займаліся заліваннем бетону, шукалі грошы на пашырэнне, але ім, маладым, ніхто не даваў, бо не давяраў. 

Яны папрасілі бацьку сябра паручыцца, увайсці ў долю — так Сахашчык апынуўся за Бугам спачатку ў ролі паручальніка, а потым уцягнуўся і сам. 

Бізнес-поспех Сахашчыка — гэта сапраўды гісторыя ў сваім родзе ўнікальная — кампанія, створаная беларусамі, дзе працуюць яшчэ 900 беларусаў, стала лідарам росту на будаўнічым рынку Польшчы. 

Цяпер пытанне, ці зможа вайсковец і менеджар праявіць сябе ў палітыцы. Сахашчык лічыць, што, калі будзе альтэрнатыўная арганізацыя, да якой будуць далучацца афіцэры, то да крыві не дойдзе, бо «часам хапае толькі дэманстрацыі сілы». 

Зварот падпалкоўніка Сахашчыка да афіцэраў пасля нападу Расіі на Украіну, размешчаны ў дзясятках каналаў, стаў адным з самых прагляданых ролікаў у ютубе за апошні год.

Трэба сказаць, што напаўтаемная структура «Пагоня», брэндфэйсам якой выступае Вадзім Пракоп'еў, была натхнёная падпалкоўнікам Сахашчыкам. Яе касцяк складаюць былыя афіцэры беларускаіх сілаў спецыяльных аперацый, яны ўжо ваююць на перадку ва Украіне.

Афіцыйна імя камандзіра «Пагоні» яшчэ ні разу нідзе не гучала, ёсць падставы меркаваць, што гэтае імя — Валерый Сахашчык. 

Камунікацыя з палком Каліноўскага, праўда, у Сахашчыка не заладзілася — камандзіры каліноўцаў пайшлі сваёй дарогай. 

«Ён ганарлівы, выдатнік, па жыцці заўсёды першы, пачынаючы ад школы. Упарты ў сваіх мэтах, вельмі патрабавальны да сябе і тых, хто побач», — даюць цяпер яму характарыстыку знаёмыя з ім афіцэры. 

У Сахашчыка трое сыноў. Адзін з сыноў — афіцэр беларускага войска.

Сам Валерый жанаты трэцім шлюбам. Пра першую жонку мы нічога не ведаем, другая была экстрэмалка і парашутыстка, з трэцяй жонкай пазнаёміўся на бацькоўскіх сходах у школе. 

На пытанне «Нашай Нівы» пра свой топ кніг, які аказалі на яго ўплыў, Сахашчык адказаў, што гэта Once an Eagle амерыканскага марпеха Энтана Майрэра — Сахашчык чытае па-англійску, а таксама «Валакаламская шаша» Аляксандра Бека. 

У 2020-м Валерый Сахашчык блізка да сэрца прыняў народнае жаданне свабоды і ў 10-х днях жніўня прыехаў з Польшчы прасіць кіраўніцтва брэсцкай міліцыі выпусціць людзей з ізалятараў. Людзей выпусцілі, праўда, тады гэта быў агульнарэспубліканскі трэнд — падзеі супалі. 

Дзейныя вайскоўцы лічаць, што ў палітыку Сахашчыка прывялі некалькі момантаў: нязгода з фашызацыяй рэжыму і адчуванне місіі абаронцы, недарэалізаванасць у прафесійнай сферы, а таксама ўплыў Вадзіма Пракоп'ева, які здолеў унушыць Сахашчыку, што ён — магчымае выратаванне для Радзімы. 

Што выйдзе — пабачым. 

Валерый Сахашчык на Кангрэсе новай Беларусі 8 жніўня 2022 года.

Валерый Сахашчык на Кангрэсе новай Беларусі 8 жніўня 2022 года.

Вось відэа першай прамовы Валерыя Сахашчыка пасля прызначэння ў кабінет Ціханоўскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях 1
Палітвязня, якога не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 1
Лукашэнка забараніў звальняцца і з'язджаць / Медыцыну зробяць платнай: для каго / Рэакцыя на Азаронка. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 21 верасня
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
20 35
Нн / Адказаць
09.08.2022
Паважаны дэсантнік, каторы ў інтэрв'ю СБ распавядаў пра гонар быць верным традыцыям русского офицерства. Картонныя генералы Светы, каторыя да беларускай справы ніколі не мелі дачынення, былі да яе абыякавыя і нават варожыя. Гэта не Статкевіч. Напэўна і мовы нават ня ведаюць і ведаць не жадаюць. З спраўдных ваяроў палка Каліноўскага ніхто не далучыўся і правільна зрабілі.
10 19
Lićvin / Адказаць
09.08.2022
Гэты сі... Сьнегавік хоць ведае хто такі Харунжы і як па-беларуску каманды гучаць?
28 10
Алкадий / Адказаць
09.08.2022
⤷
Нн,неуважаемый, ваш комментарий можно использовать как образец. И написать далее: вот пример того, что комментарий написан на беларускай мове, но текст глуп и бестолков. Что это значит? Это значит, что валоданне мовай - это не индульгенция на глупость, недальновидность и даже варожасць.

Сахащик реально крут. Не диванные вояки с пузом как у девятимесячной с тройней. Для военных Беларуси нужен пример примерного военного, а не толстяков, воришек и лизунов - а именно такие сейчас сидят в Геншатабе РБ.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 27 /
Загружаецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях 1
Словы прэм'ера Польшчы пра ўзбраенне былі інтэрпрэтаваныя «найгоршым чынам» — Дуда 7
Супрацоўніца аэрапорта на Філіпінах скрала ў пасажыра грошы і праглынула іх
У Маладзечне нечага сталі мерці галубы. І ніхто не ведае прычыны 2
Палітвязня, якога не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 1
Ва Украіне ўзаконілі пісанне назвы «Расія» з малой літары. Але не ва ўсіх выпадках 4
Усяго патроху
Беларуска расказала, што адбываецца ў Ерэване пасля капітуляцыі Нагорнага Карабаха
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 2
Збіраюць грошы на падтрымку сям'і мужчыны, які памёр пасля візіту да варшаўскага стаматолага 1
Прадпрымальніку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат 20 даляраў 4
Фота / Відэа
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 33
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  15
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 2
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 32
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Самае лайканае
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні 36
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 56
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 8
Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА 15
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы
Найбольш рэакцый
«Моцны і спартовы хлопец». Беларус памёр у Варшаве пасля прыёму ў стаматолага 12
«Мне і паведамляць у органы не прыйшлося — калегі «стуканулі». Беларусы расказалі, што яны робяць з абавязкам паведамляць пра ДНЖ і «карты паляка» 9
«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію 29
«Яшчэ раз, хто на каго напаў: Украіна на нас, ці Расія на Украіну? Вось хто напаў, той не мае рацыі. І хопіць п*** на гэту тэму» — Андрэй Макарэвіч даў адлуп расійскаму прапагандысту 9
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153 11
Гарачыя тэмы
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 8
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 56
«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака 34
Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы  18
Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля 14
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Сэдфішынг у сацсетках стаў аб'ектам увагі псіхолагаў 5
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх