Фота: AP

Усё адбывалася са снежня 2019 года па верасень 2021-га. Жанчына завяла акаўнт у Інстаграме і рэкламавала турагенцтва King travel. Дзейнічаючы ад уласнага імя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ад імя іншага ІП і турагенцтва King Travel, яна заключала дагаворы з турыстамі і прымала ад іх аплату.

Пазней яна казала турыстам, што ў іх каранавірус, з-за гэтага даводзілася пераносіць або адмяняць аплачаныя паездкі. «Пацвярджэннем» кавіду былі фіктыўныя вынікі лабараторных даследаванняў, якія жанчына вырабіла загадзя. У выніку суд прызнаў яе вінаватай у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

З улікам яшчэ аднаго прысуду ў 2020 годзе за махлярства ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 7 гадоў і 6 месяцаў са штрафам 200 базавых (6,4 тысячы). На карысць пацярпелых спагнаная кампенсацыя маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру