А. Пушкіна прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыкла «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.

У красавіку Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калонію №22 у Івацэвіцкім раёне («Воўчыя норы»), дзе ён ужо знаходзіцца амаль чатыры месяцы.

— Лісты ад Алеся даходзяць даволі рэдка, прыкладна раз на месяц, — кажа Яніна Пушкіна. — Не так даўно мы яму адвезлі ў калонію 50-кілаграмовую харчовую перадачу, а вось сустрэчу забаранілі. Нейкія адміністрацыйныя пакаранні вынеслі за парушэнне рэжыму, таму ў гэтым годзе ўбачыць Алеся ўжо не атрымаецца.

— Пра жыццё ў калоніі распавядае?

— Ведаю, што працуе Алесь у прамысловай зоне, нейкі дрот раскручвае. А вось пра ўнутраны распарадак абсалютна нічога не кажа, бо, відаць, гэта забаронена. Могуць пазбавіць права на тэлефонныя званкі.

— Але тэлефанаваць яму дазваляюць?

— Так, прыкладна праз дзесяць дзён ён тэлефануе, хаця размаўляем зусім мала — хвіліны па тры. Дае мне нейкія ўказанні, рэфлексуе на тое, што яму напісалі. Са здароўем, здаецца, усё ў парадку. І гэта галоўнае…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Ў / Адказаць
09.08.2022
Адзіны хто насамрэч палітык на сёньняшні дзень у Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру