Сігалу паказалі ў тым ліку «аскепкі амерыканскіх ракет, якія пацвярджаюць дачыненне Кіева да масавага забойства ўласных вайскоўцаў», заявіў Салаўёў.

Як паведаміў пасля кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін, Сігал нібыта займаецца здымкамі дакументальнай стужкі пра падзеі ў Данбасе, і дзеля таго меў зносіны з ваеннапалоннымі ў Аленаўскім СІЗА.

9 жніўня калонію ў Аленаўцы таксама наведаў лідар ЛДПР Леанід Слуцкі. Разам з ім, паводле яго слоў, прыехала «каманда аб'ектыўных міжнародных экспертаў» з еўрапейскіх краін, Нікарагуа і КНДР.

Падчас выбуху, які адбыўся ў адным з баракаў Аленаўскай калоніі 29 ліпеня, загінулі 53 украінскія ваепалонныя, байцы палка «Азоў». Расійскі бок сцвярджае, што барак абстралялі ўкраінскія ракеты, але ўкраінскі гэта абвяргае. Паводле звестак украінскіх і заходніх экспертаў, трагедыя здарылася не з-за абстрэлу звонку, а з-за тэрмабарычнага выбуху знутры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Уладзімір / Адказаць
09.08.2022
Стывен прыехаў па грошы. Роль не тяжкая, а грошы атрымае не малыя.
0
Мойша / Адказаць
09.08.2022
Сігала за такое варта на Гуан Танамо накіраваць на годзікаў 5 для прафілактыкі
1
новодворская / Адказаць
10.08.2022
Уладзімір, яны ўсе там...
«каманда аб'ектыўных міжнародных экспертаў» з еўрапейскіх краін, Нікарагуа і КНДР. і інш.
тусяцца з-за грошаў
а бедная Украина страдает. и страдает бедный украинский простой народ

а праўды мы хутчэй за ўсё так і не дазнаемся. як не дазналіся, хто забіў Шэрэмета, хто паклаў нябесную сотню на Майдане, хто збіў самалет... і г.д.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру