Мігранты бягуць з Беларусі ў Польшчу праз падкопы пад сцяной
Мігранты знайшлі спосаб пераадольваць пяціметровы плот, усталяваны Польшчай на мяжы з Беларуссю. Яны капаюць пад ім падкопы, паведамляе Reform.by.
Польскія памежнікі паведамлялі пра некалькіх выяўленых падкопаў пад плотам і нават заяўлялі, што іх капаюць беларускія вайскоўцы.
Карыстальнік твітара Мацек Душчык сабраў фота і відэа падкопаў. На адным з відэа бачныя мігранты, якія пралазяць пад плотам і хаваюцца ў лесе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ