У сваёй штодзённай зводцы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны аналізуе паведамленні аб учорашніх выбухах у Херсонскай вобласці глыбока ў тыле расійскіх войскаў, а таксама на авіябазе ў анексаваным Крыме.

Як адзначаюць эксперты, Крэмль не асабліва гарыць жаданнем абвінавачваць Украіну ў нанясенні ўдараў па расійскіх аб'ектах, бо гэта зноў паказала б неэфектыўнасць расійскіх сістэм СПА, як ужо было ў выпадку са знішчэннем украінцамі расійскага флагманскага крэйсера «Масква».

На гэты момант у даследчыкаў няма звестак для незалежнай ацэнкі дакладнай прычыны ўчарашніх выбухаў. Тое, што яны здарыліся адначасова на двух аддаленых адзін ад аднаго аб'ектах, відаць, выключае афіцыйную расійскую версію аб выпадковым пажары, аднак не выключае ні акта сабатажу, ні ўдару ракетамі вялікай далёкасці.

На думку экспертаў, украінцы ў прынцыпе маглі мадыфікаваць свае ракеты «Нептун» для выкарыстання па наземных цэлях, аднак у гэты момант няма якіх-небудзь сведчанняў у падтрымку гэтай гіпотэзы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру