Калаж: dissidentBY
Аказалася, што дакументы пра гэты выпадак яшчэ год таму публікавала «Суполка чыгуначнікаў Беларусі»:
11 жніўня 2021 года на перагоне Мірадзіна-Бабруйск знайшлі муляж выбухоўкі. На рэйках ляжала супрацьтанкавая міна, але несапраўдная.
«Знойдзены прадмет з прыкметамі выбуховай прылады — меркавана супрацьтанкавая міна ўнутры з бляшанкай і правадамі», — паведамлялася ў пратаколе.
Вось як выглядаў гэты прадмет:
Праз знаходку некаторыя цягнікі спазніліся на паўтары гадзіны.
Падобныя муляжы знайшлі таксама 24 і 31 жніўня паміж станцыямі Цітоўка і Бабіна, што ў Магілёўскай вобласці. Яшчэ адзін муляж адшукаўся ў верасні каля бабруйскай «Табакеркі».
А 24 верасня бабруйскія партызаны падпалілі цір на стрэльбішчы «Кісялевічы» в/ч 5527. На наступны дзень іх затрымалі.
Усе дзеянні бабруйчан кваліфікавалі як тэракты ці спробы здзяйсненняў тэрактаў, усіх прызналі вінаватымі па розных артыкулах.
Таксама пяцярых фігурантаў (трох мужчын і двух жанчын) справы прызналі вінаватымі ў спальванні пудзіла Лукашэнкі яшчэ ў сакавіку 2021 года. Гэтае дзеянне было кваліфікаванае як абраза Лукашэнкі.





