Мікалай Аўтуховіч. Фота: «СБ»
На пасяджэнні 10 жніўня чыталі перапіску з тэлефона Аўтуховіча.
Сам Мікалай прысутнічаў на працэсе. Яго працягваюць трымаць у маленькай адзіночнай клетцы.
Вядома, што Аўтуховіч знясілены, выглядае кепска, у яго чырвоныя вочы. Размаўляе з цяжкасцю.
На працэсе Аўтуховіч паскардзіўся на праблемы з ціскам, сам сказаў, што яму цяжка ўставаць і гаварыць, папрасіў медычнай дапамогі.
Выклікалі медыка, які правёў агляд. Гэта быў доктар, які працуе ў гродзенскай турме, дзе і праходзіць суд. «Незалежных» дактароў на працэс не выклікаюць.
Пасля агляду турэмны медык заявіў: усё нармальна, Аўтуховіч можа прысутнічаць на пасяджэнні і адказваць на пытанні стоячы, як гэтага патрабуе суд.
Пракурорка нешта пыталася ў Аўтуховіча, але ён быў такі слабы, што лішні раз не ўставаў. Суддзя Максім Філатаў прад’явіў яму прэтэнзію праз гэта.
У адказ Мікалай Аўтуховіч паведаміў: тады я наогул не буду нічога казаць, буду маўчаць. І да канца пасяджэння ён маўчаў.
Адвакатка Мікалая Аўтуховіча падала хадайніцтва, каб выклікаць дадатковага сведку. Пракуроры выказаліся супраць, пасля чаго суддзя Філатаў хадайніцтва абаронцы адхіліў.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Хворую на анкалогію пенсіянерку раздзявалі сілай. Новыя дэталі суда па справе Аўтуховіча
«Гэта БНФаўцы, і я іх ненавіджу!» На судзе над Аўтуховічам ваўкавыскі міліцыянт расказаў пра маральную ізаляцыю сваёй сям'і пасля ўдзелу ў рэпрэсіях
«Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца





