Гэтага мурала ўжо няма. Фота: суполка Vulica Brasil у фэйсбуку
Цяпер камунальнікі павінны ліквідаваць «несанкцыянаваныя надпісы» ў пераходах і на мастах, што пазначана ў пункце 18 пастановы. Таксама сярод новых абавязкаў работнікаў ЖКГ — мыць вуліцы і масты, здымаць гнёзды птушак і восаў, адлоўліваць шалёных і безнаглядных жывёл, рамантаваць велапаркоўкі і іншыя.
Раней на практыцы ўжо былі заўважаныя выпадкі зафарбоўвання нават не надпісаў, а мастацкіх муралаў, якія ўпрыгожвалі гарадскія мясціны гадамі і нікому не заміналі. Пры гэтым яны ніяк не былі звязаныя з палітыкай.
Чытайце таксама:
«Незадавальняючае пакрыццё». Чаму ў Мінску зніклі вядомыя графіці?





