45-гадовага TikTok-блогера з Бабруйска Андрэя Бяляўскага пачнуць судзіць 22 жніўня ў 10:30. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць бабруйскі суддзя Антон Дудаль, паведамляе «Вясна».

Андрэя затрымалі 28 красавіка проста на працы — у яго ўласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Пазней сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok. Пазней палітвязню прад’явілі абвінавачванне ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролямі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, г. Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі.

Што вядома пра затрыманне 45-гадовага тыктокера

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру