Ураджэнец Ніжняй Саксоніі прыехаў у Беларусь у 1993 годзе, а ў 1997-м стаў заснавальнікам ЗТАА «Кондар». Лакафарбавае прадпрыемства з вядомым брэндам стала адным з першых рэзідэнтаў СЭЗ «Брэст» — і дагэтуль працуе ў рэгіёне.

Сам Белер адышоў ад спраў у фірме 15 гадоў таму, у 2007 годзе, калі «Кондар» увайшоў у склад шведскага холдынгу Eskaro Group AB. Але з Брэста ў Германію не вярнуўся, жыў разам з жонкай Аленай у Цюхінічах пад Брэстам. Тут разам са сваімі дзецьмі ад першых шлюбаў і ўдачаронай у юным узросце Паўлінай пара Белераў вяла сваю гаспадарку, перыядычна наведваючыся на радзіму Белера ў нямецкі Херцберг.

У апошнія гады жыцця Белер спрабаваў вярнуцца ў бізнэс, зарэгістраваўшы ІП і займаючыся арэндай і лізінгам будаўнічых машын і абсталявання. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
19
Абуральна
0