Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 3 з 3
13.08.2022 / 11:11
Бел / Łac / Рус

«Жанчыны плачуць, а хлопцы рэспектуюць». Беларус распавёў, навошта зрабіў татуіроўку з загінулым ва Украіне байцом «Брэстам» 3

Міхаіл родам са Слуцкага раёна, у Польшчу пераехаў у 2021 годзе — збег ад рэпрэсій. Сёння мужчына са сваёй сям’ёй жыве ва Уроцлаве. Там ён зрабіў сабе татуіроўку з загінулым беларускім добраахвотнікам «Брэстам». Мужчына распавёў MOST, што пасля 2020 года для яго малюнкі на целе сталі важным спосабам супраціву рэжыму Лукашэнкі, і такіх герояў, як «Брэст», павінны ведаць беларусы.

Збеглі ад рэпрэсій

Для Міхаіла гэта не першая татуіроўка на пратэсную беларускую тэматыку. Яшчэ ў Беларусі ў 2020 годзе ён набіў сабе «Пагоню» і крылатага гусара. Кажа, што такім чынам паказваў сваю барацьбу з Лукашэнкам. Разам з сям’ёй мужчына з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, для пераезду абраў польскі Уроцлаў.

— Некалькі разоў прыходзілі з КГБ на прадпрыемства і шукалі мяне. Сядзець і чакаць пакуль за мной прыйдуць чарговы раз, мы не сталі і выехалі, — распавядае MOST Міхаіл.

Зацікавіў малюнак

На адной з антываенных акцый ва Уроцлаве Міхаіл пазнаёміўся з беларускай Марыяй Бабарыка, якая трымала транспарант з намаляваным партрэтам загінулага ва Украіне добраахвотніка з Беларусі «Брэста». Міхаіла зацікавіў малюнак.

— Ён падышоў, сказаў, што хоча зрабіць здымак, каб зрабіць татуіроўку. Я і сказала, што як раз я татуіроўшчыца. Так усё і атрымалася. Я раней рабіла партрэты людзей, якія загінулі. Іх не ведала, Іх гісторыі чула толькі на сеансах, для мяне гэта не адгукалася ў душы. А тут я глядзела відэа з Іванам «Брэстам», ганарылася. Таму гэта было важна для мяне таксама. Гэтая тэматыка вельмі блізкая для мяне, менавіта ў яе хацелася бы свае веды і досвед кінуць. Творчасцю падтрымліваць.

«Брэст» увасабляе беларускага героя

Міхаіл кажа, што для яго татуіроўка — гэта своеасаблівая барацьба з рэжымам Лукашэнкі. Робіць іх на целе, каб людзі бачылі, што барацьба працягваецца, і разумелі, што беларусы не шкадуюць свайго жыцця дзеля будучыні свабоднай Беларусі. Міхаіл хацеў бы паехаць дапамагаць ва Украіну беларускім добраахвотнікам, але не можа пакінуць сям’ю ў Польшчы. Ён іх вывез з Беларусі не для таго, каб кінуць у чужой краіне.

— Мы дапамагаем і змагаемся іншымі спосабамі. Людзі на вуліцы пазнаюць «Брэста» і адзначаюць важнасць тату. У многіх сябры, браты і таварышы зараз ваююць у беларускім палку Каліноўскага ва Украіне. Хтосьці быў знаёмы з загінулымі байцамі. Апошні раз на маршы дзяўчына расплакалася, калі ўбачыла маю татуіроўку: «Брэст» быў яе знаёмым. Жанчыны рэальна плачуць, а хлопцы рэспектуюць і дзякуюць за тое, што задаю тон. Мы з сям’ёй зараз жывём ва Уроцлаве, у нас у доме ўжо 90 беларусаў — і гэта не лічым дзяцей. Я хачу, каб людзі бачылі героя і не забывалі, разумелі, што яны за нас пайшлі на вайну. Загінулы камандзір «Брэст» — ён і ўвасабляе беларускага героя.

Іван «Брэст» Марчук — камандзір батальёна «Волат» з палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне супраць расійскай агрэсіі. У 19 год аказаўся ў французскім Замежным легіёне. З 2015 года знаходзіўся ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. 26 чэрвеня загінуў у баях пад Лісічанскам.

«Мы ідзём за «Брэстам»

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне стваральніца праекта «Беларусь на целе», журналістка Яўгенія Доўгая стала расказваць гісторыі беларусаў, якія робяць антываенныя татуіроўкі. Раней у праекце беларусы паказвалі свае татуіроўкі, якія набівалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе.

На пачатковым этапе вайны былі папулярныя татуіроўкі, звязаныя з «русским военным кораблём» і накірункам, куды яму прапаноўвалі пайсці. Але за некалькі месяцаў вайны беларусы радзей сталі рабіць антываенныя татуіроўкі.

— Асцерагаюцца. Але вось хлопцы з палка Каліноўскага да смерці «Брэста» набілі сабе шаўрон іх роты з рознымі надпісамі. Сем чалавек. І адзін з іх Васіль Грудовік — у яго быў надпіс «Мы ідзём за Брэстам», — расказала MOST Яўгенія.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Слава Украіне!» Гэтыя словы завадчан падчас застолля назвалі «нацысцкімі». Раней іх жорстка затрымалі 2
Цана на журавіны падскочыла ўдвая: колькі зарабляюць зборшчыкі 1
У Магілёве судзяць двух дактароў па «справе артапедаў». Адзін з іх вучыў сына былога міністра аховы здароўя 2
КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ» 5
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
3 11
ром / Адказаць
13.08.2022
как всегда имитация бурной деятельности!
пусть еще в член флажок вставит... это очень поможет политзаключенным, например.
0 0
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
14.08.2022
⤷ ром, ага
татухі (круглыя, нібы медалі) на грудзях яго, гэта, каб не звярталі ўвагі, што цыцкі-то ў яго жаночыя.. гэтаксама і выява на руцэ.. каб звярталі ўвагу на татуху, а не на тое, што мускулаў у ягонай руцэ няма
0 1
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
14.08.2022
а! ну плюс шчэ ушлая тату-майстарка на гэтай тэме зарабіла. дзела такое..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі
«Слава Украіне!» Гэтыя словы завадчан падчас застолля назвалі «нацысцкімі». Раней іх жорстка затрымалі 2
У Мінск вязуць iPhone 15. Калі і што з цэнамі?
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні 6
Украінскія войскі прарвалі расійскую лінію абароны каля сяла Вярбовае — CNN
Цана на журавіны падскочыла ўдвая: колькі зарабляюць зборшчыкі 1
ЗША папрасілі Польшчу растлумачыць заяву аб спыненні падтрымкі Украіны 6
Усяго патроху
8 простых парад па эканоміі грошай 2
КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ» 5
Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі 4
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 18
Фота / Відэа
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 48
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 18
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 17
У Вялікабрытаніі некалькі чалавек заразіліся невылечнай інфекцыяй. Адна з крыніц заражэння — Беларусь 7
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 31
Адбылася ўцечка інфармацыі аб сакрэтнай калекцыі твораў мастацтва Рамана Абрамовіча. Яе кошт астранамічны 7
Самае лайканае
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 17
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы 2
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 61
Зіма на носе, а пасольства Беларусі ў Літве не можа знайсці сабе пастаўшчыка газу — з ім адмаўляюцца супрацоўнічаць  12
Найбольш рэакцый
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  19
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 48
«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў 22
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 27
Гарачыя тэмы
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 17
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 31
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 3
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 5
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 61
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх