ДТЗ адбылося ў пятніцу раніцай на вуліцы Рынгштрасэ. Па словах відавочцаў, да прыезду паліцыі ў машыне віноўніка аварыі адбылася змена вадзіцеля. 

Аднак хутка аўто спынілі. 39-гадовы вадзіцель ад алкатэста адмовіўся. 33-гадовы пасажыр, які, паводле слоў сведкаў, спачатку быў за рулём аўтамабіля, пагадзіўся на праверку, якая паказала вынік у 2,32 праміле.

У выніку ДТЗ лёгкія траўмы атрымалі трэці пасажыр аўтамабіля, вінаватага ў ДТЗ, а таксама 23-гадовы вадзіцель і трое яго пасажыраў (23, 27 і 27 гадоў) іншага аўто.

«Супрацоўніцтва з праваахоўнікамі было абмежаваным. І нядзіўна: як стала вядома Kronen з інсайдэрскіх колаў, гэтыя мужчыны высокапастаўленыя дыпламаты ўкраінскага пасольства» — адзначае выданне.

Афіцыйна ў паліцыі Вены пацвярджаюць толькі тое, што кіроўца аўтамабіля-вінаватага ў аварыі сапраўды быў пʼяны.

«Калі пасольства Украіны ў Вене па ўласным жаданні не здыме з падазраваных дыпламатычную недатыкальнасць, то пʼяны дэбош застанецца юрыдычна беспакараным» — піша Kronen Zeitung.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ия / Адказаць
13.08.2022
Гнать в шею таких дипломатов. Опозорили Украину. Алкаши безмозглые
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру