«Цяпер урады адпрацоўваюць два напрамкі. Першы — непасрэдна крэдытнае пагадненне, умовы прадастаўлення рэсурсаў. Другое — пералік праектаў, якія будуць рэалізоўвацца, у тым ліку з прыцягненнем гэтых сродкаў. У прадукцыі, якая будзе выпускацца па гэтых праектах, ёсць высокая патрэбнасць і ў беларускіх, і ў расійскіх вытворцаў. Менавіта па гэтым крытэры вызначаны першыя тры праекты», — сказаў Раман Галоўчанка.

Першы з іх — вытворчасць светлавога абсталявання для аўтамабільнай тэхнікі. Праект будзе рэалізаваны ў Рудэнску на базе аднаго з прадпрыемстваў. Там будзе выпускацца святлодыёдная оптыка для ўсіх відаў транспартных сродкаў.

Другі праект — стварэнне тармазных сістэм.

Трэці — кольцараскатная вытворчасць, якая патрэбная для аўтапрама. Яго будзе рэалізоўваць БелАЗ на базе аднаго з прадпрыемстваў у Аршанскім раёне.

«Ёсць цэлы пул праектаў, які плануецца рэалізаваць на базе «Амкадора», дадае БЕЛТА.

Галоўчанка таксама пракаментаваў тэму ўпакоўкі для малака і адзначыў неабходнасць заняцца ўласнай вытворчасцю аналага тэтрапака.

«Мы не можам выпусціць свой айфон». Што з імпартазамяшчэннем?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лідкін боршч / Адказаць
14.08.2022
Ну можем же, когда захотим. Чаму ж вы раней гэтага не рабілі? Правільна, нічога не атрымаецца і зараз. Той жа лямпавы завод у Брэсце. Вязе з Кітая лямпачкі, а выдае за свае.
0
gordon / Адказаць
14.08.2022
Упаковку сделать без западной техники и материалов не могут, а тут все для автопрома. 
1
Факт / Адказаць
14.08.2022
https://rus.delfi.lv/biznes/economy/ssha-ukazali-indii-na-narushenie-embargo-na-rossijskuyu-neft.d?id=54638204
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру