Падчас катастрофы загінулі два члены экіпажа. Смерць аднаго з членаў экіпажа медыкі канстатавалі адразу, а другога спрабавалі выратаваць, але не ўдалося.

Мужчынам было 54 і 61 год, паведамляе СК. 

Абодва загінулыя — жыхары Мінска, работнікі прыватнай фірмы, якая ажыццяўляе авіяперавозкі.

Па факце авіяздарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Сёння Слонім адзначае сваё 770-годдзе. «У сувязі з гэтым былі арганізаваны палёты на мотадэльтапланах, якія кружылі над горадам цэлы дзень», піша «ГС».

Верагодна, што пад Слонімам разбіўся самалёт Aeroprakt 22-LS авіяклуба VRP Avia і ягоныя супрацоўнікі. Клуб робіць паветраныя экскурсіі над Мінскам, навучае пілотаў.

Менавіта пра тое, што на свята горада чакаецца прылёт Aeroprakt 22-LS, пісала мясцовая слонімcкая прэса. Планавалася, што палёты адбудуцца з 10 да 21 гадзіны.

У Інстаграме клуба VRP Avia з’явілася чорная застаўка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру