— Што тут сваё?

— Сваё? Дызайн-праект, дызайн-ідэя, кампаноўка, збор усіх камплектуючых ад розных вытворцаў.

— Значыць нічога свайго.

— Але мы робім дробнавузлавую зборку. Гэта таксама праца.

— Фара чыя?

— Кітайская.

— Шчыткі?

— Шчыткі таксама.

— Рухавік?

— Рухавік кітайскі.

— Лакалізацыі тут няма. Заўтра санкцыі ўвялі, зачынілася вытворчасць. Як будзеш вырабляць?

— Калі зачыніцца вытворчасць, то мы пачнем рабіць шчыткі…

— Я ведаю, як вы пачалі … а прэс-форму дзе возьмеш? А 30 тысяч дзе на прэс-форму возьмеш? А колькі часу, каб зрабіць?

— Аляксандр Рыгоравіч, калі зачыніцца, памяняецца кан'юнктура. Там, дзе становіцца выгадна рабіць, мы робім. Мы намецілі план лакалізацыі.

— Я хілю цябе да таго, што мне твае гэтыя зборкі — як і па краіне ў цэлым — вось тут сядзяць. Мы павінны рабіць сваё…

І калі ты як кітайцы, узялі гэты рухавік, яны хуценька ўзялі і пачалі кляпаць на калене, на калене сталі шчыткі кляпаць, вось што мне трэба. А тое, што ты завёз запчасткі, сабраў тут. Ладна не буйнавузлавая., дробна вузлавая. Падножка асобна, другая асобна, А гума чыя?

— Гума кітайская.

— А ў нас што няма завода? Гэта тваё прадпрыемства? (старшыні гарвыканкама Кухараву). Май на ўвазе. Мы наеліся з табой імпарту гэтага. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мангол / Адказаць
15.08.2022
Качанова, понятно, интеллект ноль. Но Рыженков, Максим!!!! Когда ты стал амебой? Да, партбилет на стол, это ты загнул. И каждый раз загибаешь. Люди служат народу, а не больным узурпаторам. Сядешь в тюрьму и подумаешь, как докатился до такого.
0
Касмапаліт / Адказаць
15.08.2022
Ніхто на цэлым сьвеце не робіць усё сваё. Кожны вырабляе тое што найлепей умее, астатняе імпартуе. І толькі закрытыя краіны накшталт Паўночнай Карэі спрабуюць абапірацца толькі на свае сілы. Ці ня толькі Паўночная Карэя?
0
Uladzimir / Адказаць
15.08.2022
По какому кругу это все уже идёт??..
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру