Вось свежы прыклад з «Нашай Нівы». Пад пастом з выказваннямі кіраўніка «Байпола» Азарава за некалькі секундаў дадалося 97 дызлайкаў агіды. Час ішоў, колькасць іншых лайкаў і дызлайкаў мянялася, а гэтых — не. 

Анамальныя лайкі мы за апошнія дні канстатавалі пад пастамі пра каліноўцаў, Байпол, Ціханоўскую, Сахашчыка, Лукашэнку, а таксама постаць Кастуся Каліноўскага.

Вось анамальныя дызлайкі пад пастом пра знаходку невядомых раней тэкстаў Каліноўскага. Сярод звычайнай аўдыторыі «Нашай Нівы» ніхто б па ўласнай волі не ставіў дызлайка на гістарычную знаходку.

А тут анамальныя лайкі залпам з'явіліся пад інфармацыяй пра арышт чалавека. Звычайна толькі рэдкія мізантропы лайкаюць навіну, што некага арыштавалі.

Дызлайкі залпам падцягнуліся пад пастом пра карціну з беларускімі сцягамі, намаляваную робатам.

Нехарактэрныя лайкі з'явіліся ўмомант пад гэтай інфармацыяй пра Байпол.

Пад пазіцыяй кіраўнікоў Фінляндыі і Эстоніі дызлайкі таксама выраслі за лічаныя секунды.

А вось у гэтай апытанцы прыкладна праз пяць хвілін пасля яе публікацыі за хвіліну прырасло каля 400 галасоў за пункт «Кепскае рашэнне». У выніку ён на кароткі час дацягнуў да 30% галасоў, але ў выніку сабраў толькі 8% прыхільнасцяў. Без накруткі за яго выказалася б толькі 3% рэспандэнтаў.

У ТГ @Nashaniva мы назіралі такія накруткі пакуль толькі ў працоўныя дні.

Аналагічныя накруткі лайкаў назіраюцца ў многіх вялікіх незалежных медыя і папулярных каналах актывістаў, прыкладам, у «МотолькоПомоги», «Зеркале» і «Трыбуне».

Можна дапусціць варыянт, што ў гэтых «спецаперацыях» можа быць задзейнічаны «інфаспецназ», але рэальнасць, напэўна, прасцейшая. У Расіі працуюць спецыяльныя канторы, якія накручваюць лайкі за грошы. Выглядае, што лукашэнкаўцы ці іх расійскія апекуны пачалі купляць такія лайкі для беларускіх рэсурсаў. Танна, а стварае ўражанне грамадскай думкі.

Улічвайце гэта, калі аналізуеце ўспрыманне тых ці іншых матэрыялаў у інтэрнэце. 

label.reaction.like
63
label.reaction.facepalm
58
label.reaction.smile
35
label.reaction.omg
4
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
32

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Куль / Адказаць
15.08.2022
Насамрэч ніколі не звяртаў увагі на гэтыя падабайкі/непадабайкі. Мяне цікавіць навіна, як да яе ставіцца магу зразумець і бяз дапамогі ў выглядзе рэакцый. Але, што з апытаньнямі гэта дрэнна згаджаюся, стала трошкі цяжэй зразумець сапраўднае стаўленьне беларусаў.
2
Нина / Адказаць
15.08.2022
По-моему, нормальный человек способен оценить/отреагировать на материал самостоятельно, без оглядки на чьи-то отзывы. Не будьте овцами, не тянитесь в стадо!
0
Чаляднік / Адказаць
15.08.2022
Такі стылёвы абутак на фотцы. Яшчэ можна насіць, крыху паправіўшы там і там.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру