Адным з ініцыятараў збору сродкаў стаў музыка Ралфс Эйландс: у размешчаным у інтэрнэце відэа ён паведаміў, што ў кожнага жыхара Латвіі ёсць магчымасць даказаць сваю падтрымку Украіне, а таксама з дапамогай рук украінцаў «перадаць прывітанне рускім акупантам».

У цэлым на «латвійскі Bayraktar» неабходна сабраць 5 мільёнаў еўра.

Латвія — не першая краіна, грамадзяне якой вырашылі выказаць сваю падтрымку Украіне, збіраючы ахвяраванні. Аналагічныя зборы прайшлі ў Польшчы і Літве. Так у Літве неабходныя грошы сабралі за некалькі дзён, а туркі перадалі апарат, як і для палякаў, бясплатна.

Ініцыятыва была агучаная ў аўторак. У першыя гадзіны каля 200 чалавек ахвяравалі агулам 7000 еўра.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1