Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Усяго патроху
Фота 5 з 7

Рэстаран гатэля

16.08.2022 / 17:29
Бел / Łac / Рус

Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 19

Бронь у пяцізоркавым гатэлі на пяць начэй выпадкова трапіла ў сеціва.

Юрый Васкрасенскі з жонкай. Фота: сацсеткі

Юрый Васкрасенскі з жонкай. Фота: сацсеткі

Дакумент браніравання з сэрвісу Booking.com Юрый Васкрасенскі пераслаў у свой тэлеграм-канал, хутка выдаліў, але «Наша Ніва» паспела захаваць.

Нумар у гатэлі зарэгістраваны на жонку Юрыя Алесю. Гэта пяцізоркавы гатэль Queen's Court Hotel & Residence ў Будапешце, у самым сэрцы горада і пешай даступнасці ад турыстычнага цэнтра.

Скрыншот браніравання

Скрыншот браніравання

Цэны там «стартуюць» ад 120 даляраў за нумар на суткі, але на траіх жыхароў выйшла па 77 даляраў на кожнага за пражыванне ў «палепшаным люксе». Вось як выглядае сам гатэль:

Усе фоты: queenscourthotelbudapest.com

Усе фоты: queenscourthotelbudapest.com

Нумар «Палепшаны люкс» знутры

Нумар «Палепшаны люкс» знутры

Рэстаран гатэля

Рэстаран гатэля

Трэнажорная зала і спа-цэнтр

Трэнажорная зала і спа-цэнтр

Васкрасенскі адказаў «Нашай Ніве», што «не можа даваць каментароў выданням, прызнаным экстрэмісцкімі». Але сваім знаёмым ён расказваў, што пабачыць Будапешт было марай жонкі, яна там раней не была. У турыстычную паездку яна едзе на аўто з сынам і яго дзяўчынай, якія ўдваіх вучацца на медыкаў.

«Сыну ў жніўні спаўняецца 20 гадоў, ён нарадзіўся ў адзін дзень і адзін задыякальны год з Аляксандрам Лукашэнкам — 30 жніўня, і гэты візіт — адначасова бацькоўскі падарунак», — апісваў Васкрасенскі знаёмым.

Сам ён застаецца дома — «у тым ліку і з меркаванняў бяспекі». Выходныя праводзіць на лецішчы, палівае агарод і шмат ходзіць пешкі.

Пра цану гатэля знаёмым адказваў так: «можам сабе дазволіць».

«У «Букінгу» ў нас каля 100 браніраванняў і максімальная зніжка, у асноўным выбіраем 5-зоркавыя гатэлі, бо можам сабе гэта дазволіць. Я з 2001 года працаваў у аптовым гандлі, а з 2011 года — у сваім бізнэсе», — тлумачыў ім Васкрасенскі.

У 2020—2022 гадах ён выконваў функцыі псеўдаапазіцыянера, якому давалі слова дзяржаўныя СМІ. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Супрацоўніца аэрапорта на Філіпінах скрала ў пасажыра грошы і праглынула іх 2
У Маладзечне нечага сталі мерці галубы. І ніхто не ведае прычыны 3
Знялі на ВІДЭА, як на Гомельшчыне мядзведзь разграміў пчальнік
Facebook змяніў свой лагатып. Ці зможаце вы заўважыць розніцу? 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
9 0
фбр / Адказаць
16.08.2022
Шкода, мы б Юру перавербавалі хоць на троха.))
12 1
Дульный тормоз компенсатор / Адказаць
16.08.2022
Будапешт, скорее всего, используют как хаб для улёта на моря-океаны. Не факт, что бронь на пять дней не перебьют на один день.
20 3
Satan / Адказаць
16.08.2022
Рот кэгэбэ вместе со всей своей семьей, конечно, должен сидеть (лучше в камере, а не дома), а не ездить по гейропам. Но касаемо отеля и цены... ничего особенного. Номера по фоткам так и вообще уровня 3х звезд в Варшаве.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 19 /
Загружаецца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У Пецярбургу затрымалі прызыўніка, які збег з Беларусі ад войска
Супрацоўнікі буйных холдынгаў і заводаў затрыманыя за карупцыю пры закупках на біржы
Зяленскі: Мы дэакупуем Бахмут і яшчэ два гарады 1
Бранятэхніка УСУ прарвала галоўную лінію расійскай абароны пад Рабоцінам — медыя
Азербайджан назваў, колькі расійскіх міратворцаў загінула ў Нагорным Карабаху 2
«Дайце тэлефон і пакажыце сацсеткі». Літовец расказаў, як яго дапытвалі і правяралі на беларускай мяжы 1
«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях 4
Усяго патроху
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць 3
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 3
Збіраюць грошы на падтрымку сям'і мужчыны, які памёр пасля візіту да варшаўскага стаматолага 2
Прадпрымальніку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат 20 даляраў 4
Фота / Відэа
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 35
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  18
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 3
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 35
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Самае лайканае
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні 36
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 57
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА 15
Найбольш рэакцый
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 35
«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў 20
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Памерла Святлана Малышка 7
«Моцны і спартовы хлопец». Беларус памёр у Варшаве пасля прыёму ў стаматолага 12
Гарачыя тэмы
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 10
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 11
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 57
«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака 35
Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы  18
Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля 14
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Сэдфішынг у сацсетках стаў аб'ектам увагі псіхолагаў 5
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх