Дзве дзяўчыны заснулі на пляжы, дзве іншыя імкнуліся інтэнсіўна загарэць, распавялі на тэлеканале «Беларусь 4. Гродна».
У выніку ўсе яны атрымалі апёкі і правялі ў бальніцы ад 3 да 11 дзён.
«Дзве дзяўчыны, якія заснулі, у іх працэнт паражэння быў большы. Больш было апёкаў другой ступені, больш было пухіроў. У першыя суткі іх стан ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці. Больш за ўсё пацярпелі грудзі, спіна, жывот і канечнасці», — распавёў доктар бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Андрэй Аслаўскі.





