Фоты рэчаў будуць апублікаваныя на сайце канфіскату, іх у любы момант могуць купіць чужыя людзі. Выкупіць рэчы можа і Дар'я Лосік, аднак для гэтага Ігару трэба было атрымаць спецыяльны дазвол, але адказ на яго запыт не прыйшоў.

«Вядома ж Ігар адправіў туды ліст, як толькі атрымаў ад мяне яго ўзор. Але! Сёння мне патэлефанавала судовы выканаўца, якая працуе па нашай маёмасці і паведаміла, што ўся арыштаваная маёмасць павінна быць выстаўлена на рэалізацыю. Адпаведна, УПВ Брэста нават не знайшла час выслаць Ігару адказ на яго заяву, альбо УПВ Брэста проста не правярае сваю пошту. Ну нічога страшнага. Заўтра мы ўбачымся асабіста з гэтымі людзьмі з прыгожага горада Берасця», — напісала Дар'я Лосік у Instagram.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру