Згодна з законапраектам, выдача паўторных дазволаў на жыхарства (ДНЖ) грамадзянам Расіі і Беларусі будзе спыненая да 30 чэрвеня 2023 года. Тым не менш, МУС прапануе пашырыць спіс выключэнняў для працягнення ДНЖ. У спіс трапілі:

асобы, якія знаходзяцца ў Латвіі на працягу доўгага часу (напрыклад, былыя грамадзяне і неграмадзяне Латвіі);

асобы, якія знаходзяцца ў Латвіі па меркаваннях гуманнасці або ў інтарэсах латвійскай дзяржавы;

асобы, якія маюць цесныя сямейныя сувязі з грамадзянамі або неграмадзянамі Латвіі (у тым ліку, удовы і ўдаўцы, або тыя, хто мае агульных дзяцей).

Ва ўсіх гэтых выпадках грамадзяне Расіі і Беларусі могуць атрымаць статус пастаяннага жыхара ЕС. Калі яны не ў стане пацвердзіць патрабаваны ўзровень валодання латышскай мовай (А2), то статус можа быць працягнуты максімум на адзін год.

ДНЖ можа быць працягнуты не больш чым на год, калі знаходжанне ў Латвіі звязанае з занятасцю ў рамках прававых актаў ЕС (у прыватнасці, «сіняй картай»), а таксама ў выпадку, калі знаходжанне ў Латвіі звязанае з вучобай або ўдзелам у навуковым праекце.

Акрамя таго, ДНЖ можа быць працягнуты:

на перыяд, на працягу якога іншаземец атрымаў альтэрнатыўны статус або яму прадастаўленая часовая абарона;

на перыяд, на працягу якога іншаземец атрымаў статус апекуна для грамадзяніна або неграмадзяніна Латвіі;

да таго моманту, калі ўступіць у сілу рашэнне суда аб разводзе і вызначэнні месца жыхарства дзіцяці (але не больш за год, калі ў шлюбе ёсць дзіця, якое з'яўляецца грамадзянінам або неграмадзянінам Латвіі);

на тэрмін не больш пяці гадоў, калі ў замежніка ёсць выдадзены іншай дзяржавай ЕС часовы дазвол на знаходжанне;

на дзевяць месяцаў — для студэнтаў і навуковых работнікаў, якія пасля вучобы або завяршэння навуковага праекта хочуць застацца ў Латвіі на тэрмін да дзевяці месяцаў, каб знайсці працу або пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць.

МУС прапануе таксама прыпыніць выдачу доўгатэрміновых віз да 30 чэрвеня 2023 года. Тут таксама «прадугледжаныя выключэнні, звязаныя з меркаваннямі гуманнасці, непераадольнай сілай, дзяржаўнымі інтарэсамі, міжнароднымі абавязацельствамі і захаваннем нарматыўных актаў ЕС».

Візы будуць выдавацца міжнародным грузавым і пасажырскім перавозчыкам, а таксама асобам, якім патрабуецца ўехаць у Латвію для атрымання дазволу на знаходжанне, калі яны не трапляюць пад абмежаванні.

МУС прызнае, што ў выпадку прыняцця паправак у працадаўцаў могуць узнікнуць цяжкасці з работнікамі з Расіі і Беларусі: частка з іх не зможа знаходзіцца ў Латвіі, і працоўныя стасункі давядзецца перапыніць.

Згодна з законапраектам, грамадзяне і неграмадзяне Латвіі, якія прымуць грамадзянства іншай краіны і вырашаць застацца на тэрыторыі краіны, павінны будуць атрымаць статус пастаяннага жыхара ЕС. Для гэтага ім прыйдзецца пацвердзіць неабходны ўзровень даходу і ўзровень валодання дзяржаўнай мовай.

Па даных МУС Латвіі, на 1 ліпеня 2022 года ў латвійскіх кампаніях было 2180 работнікаў з Расіі і Беларусі з дазволамі на жыхарства. Акрамя таго, у камерцыйным рэгістры меліся запісы аб 144 службовых асобах. Яшчэ 22 чалавекі атрымалі ДНЖ у сувязі з інвестыцыямі ў капітал камерцыйных таварыстваў. Па сітуацыі на 1 жніўня, 2099 грамадзян Расіі і Беларусі знаходзіліся ў Латвіі на падставе віз у сувязі з працай.

Цяпер папраўкі адпраўленыя на ўзгадненне ў Міністэрствы фінансаў, унутраных спраў, эканомікі, дабрабыту і юстыцыі. Тэрмін узгаднення — пачатак наступнага тыдня. Затым папраўкі разгледзяць урад і Сойм.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Старажыл / Адказаць
18.08.2022
Некалі быў Савецкі Саюз і для "саўкоў" не было розніцы -- Эстонія, Латвія ці Літва. Усё гэта называлася "Прібалтіка". Цяпер СССРа няма, а для яго былых насельнікаў у былой Латвіі ізноў няма розніцы, гэтым разам паміж Расіяй і Беларуссю. Менталітэт ці "літэт мента" застаўся?
7
Турыст / Адказаць
18.08.2022
Зараз латвійскія ўлады, карыстачыся момантом, ціснуць з усіх бакоў дзе толькі могуць, напрыклад, прынялі рашэнне знесці шэраг памятнікаў і памятных знакаў, якія звязаны з савецкім часам. Нават Курган Дружбы, які знаходзіцца ў лесе на стыке Беларусі, Расіі і Латвіі і які ў свой час залажылі партызаны трох рэспублік, будуць знасіць, бо сам Курган знаходзіцца на латвійскай тэрыторыіі. Вось каму ён замінае ў той лясной глушы?
3
Позвольте не согласиться / Адказаць
18.08.2022
Старажыл, у былой Латвіі ? Чаму вы назвалі Латвію "былой" ? Падобна, што вы нешта перакручваеце. У Латвіі добра разумеюць, што Беларусь падакупаваная краіна, цалкам падпарадкаваная Расеі. У такой сітуацыі Латвія праяўляе зразумелую асьцярожнасьць, і гэта зусім ня тое, пра што вы пішаце.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру