ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

ч.1 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Справу разглядала суддзя Галіна Бондал.

Падчас судовага следства было ўстаноўлена, што абвінавачаны Кузняцоў у жніўні 2021 года размясціў у сетцы Інтэрнэт каментары і графічныя матэрыялы, якія змяшчаюць заклікі да распвальвання сацыяльнай варожасці і варажнечы, захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, а таксама абразы ў адрас кіраўніка дзяржавы.

У лістападзе 2021 года ён размясціў у інтэрнэце абразлівыя фотавыявы дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і каментары да яго.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў Віцебскі абласны суд прызнаў жыхара Браслаўскага раёна вінаватым у здзяйсненні вышэйзгаданых дзеянняў і па сукупнасці злачынстваў яму прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру