Чыноўнік заявіў, што большасць жыхароў Еўропы «не страціла здаровы сэнс» і нібыта хоча аднавіць ранейшыя адносіны з Расіяй, але гэтаму перашкаджаюць «дэбілаватыя палітыкі, ашалелыя палякі, жабракі прыбалты і фіны, якія бягуць у НАТА».

«Дзейнічайце, еўрапейскія суседзі! Не маўчыце. Заклікайце сваіх недарэк да адказу. І мы вас пачуем. Выгада відавочная — зімой у кампаніі з Расіяй значна цяплей і камфортней, чым у ганарлівай адзіноце з выключанай газавай плітой і халоднай батарэяй», — напісаў экс-прэзідэнт Расіі.

Мядзведзеў ад пачатку вайны Расіі з Украінай у расійскім кіраўніцтве адмыслова пазіцыянуе сябе як адзін з найбольшых «ястрабаў», рэгулярна выступаючы з рэзкімі і агрэсіўнымі заявамі на адрас Захаду. 

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
a.hto.tam.idze / Адказаць
18.08.2022
Мядзведзеў дагутарыцца да таго, што амерыканцы заблакуюць ягоны айфон.
1
Пеця / Адказаць
18.08.2022
Шызiк.
1
Лідкін боршч / Адказаць
18.08.2022
Адабралі італьянскую маёмасць з вінаграднікам, не піць, табе, Зьміцер, віна маладога, надалей будзеш ужываць гарэлку. Блазан, няма Жырыноўскага, трэба камусьці народ забаўляць.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру