Адзін з буйных вытворцаў заўважыў, што камп’ютары выходзяць са строю пры прайграванні папулярнага кліпа Rhythm Nation. А ў некаторых выпадках завісалі нават прылады паблізу.

Высветлілася, што гэта звязана з пэўнымі гукамі з песні — яны прайграваліся на пэўнай частаце і рэзанавалі з некаторымі цвёрдымі дыскамі.

Праблему вырашылі, выпусціўшы спецыяльны аўдыяфільтр з тэгам «не выдаляць», таму распрацоўшчык мяркуе, што бескарысны кодэк да гэтага часу ўсталяваны на некаторых ноўтбуках.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
13
Сумна
0
Абуральна
2