У Брэсцкім раёне мужчына забіў лабрадора, які абараняў сваю гаспадыню
Паводле звестак следства, увечары 12 жніўня 37-гадовы мужчына прыйшоў дадому ў стане алкагольнага ап'янення і ўчыніў сужыцельцы скандал. Сабака пароды лабрадор, які быў у доме, пачаў брахаць, абараняючы жанчыну ад нападак. Тады мужчына ўзяў на кухні нож і ўдарыў сабаку ў раён крыжа, паведамляе Следчы камітэт.
Ветэрынары спрабавалі выратаваць жыццё сабакі, аднак ім гэта не ўдалося з-за вялікай страты крыві.
Раней жыхар Брэсцкага раёна неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення, ён нідзе не працуе. У дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 3391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ